Краязнаўчая бібліяпанарама

СПАЗНАЙ НАВАГРУДЧЫНУ

(да 975-годдзя Навагрудка): выстава-прызнанне

Навагрудская зямля мае багатую гісторыю і культуру, авеяна таямніцамі і легендамі, славіцца сваімі землякамі і шматлікай колькасцю вядомых мясцін.

5 кастрычніка 2019 года горад святкаваў сваю прыгожую дату 975-годдзе.

Навагрудак, родны Навагрудак,

Мой гарысты горад дарагі!

Дзе б нібыў я, па табе ўсюды

Замірае сэрца ад тугі.

Кліча, вабіць здзірванелы замак,

Люстра Свіцязі штоночча сню,

 І курган Міцкевіча Адама

Расцілае мне далечыню… – той самы  любы сэрцу горад, пра які пісаў навагрудскі паэт Самсон Пярловіч у вершы “Мой любімы горад ”.    

Любоў да роднага горада раскрываюць старонкі кніг: “Гісторыя Навагрудка – з глыбінь вякоў да нашых дзён” (2014 г.); “Навагрудчына ў гісторычна-культурнай спадчыне Еўропы” (2010 г.); “Памяць. Навагрудскі раён” (1996 г.); “Вуліцы Навагрудка: назвы і перайменаванні” (2018 г.); “Айчына ад Рагнеды да Касцюшкі” Ул. Арлова (2016 г.); “Свіцязянская русалка” Ул. Ліпскага (2009 г.); ”Пять дорог из Новогрудка” Ю. Татаринова (2018 г.) і інш.; маляўнічыя фотаальбомы з пейзажамі Навагрудчыны.

АДАМ МІЦКЕВІЧ –

ПЯСНЯР НАВАГРУДСКАГА КРАЮ:

выстава-прысвячэнне

… Родны кут, свая радзіма

– Дзяцінства край!

Спазнаўшы смак выгнання,

Ён дораг нам, як першае каханне, – прызнаваўся паэт у любові роднай Навагрудчыне.

Імя геніяльнага польскага паэта Адама Міцкевіча, нашага земляка, які на ўвесь свет праславіў сваю радзіму, навагрудскую зямлю, стаіць у адным шэрагу з імёнамі найвялікшых пісьменнікаў — класікаў сусветнай літаратуры.

Сярод экспанатаў выстаўкі – творы А. Міцкевіча з серыі «Беларускі кнігазбор» (2003 года выдання), «Наваградская іліяда» — паэма «Пан Тадэвуш»), паэмы «Конрад Валенрод» і «Гражына», сусветна вядомыя рамантычныя балады: «Люблю я!», «Свіцязянка», «Рыбка» і інш., сусветны шэдэўр — паэтычны цыкл «Крымскія санеты», філасофскі твор «Дзяды» і г. д.

НЕПАЎТОРНЫ КРАЙ НАШ РОДНЫ

(2019 – Год малой радзімы):

выстава-захапленне

Родная старонка. Самы блізкі і дарагі сэрцу куточак. Радзіма. З самага дзяцінства памяць убірае ўсе самыя цікавыя і запамінальныя, уражлівыя і пяшчотныя, вялікія і дробныя праявы і малюнкі роднага краю. Дзе заканчваецца дзяцінства, там пачынаецца Радзіма. Наша Радзіма – любы сэрцу край, які  завецца Навагрудская зямля.

У падарожжа па родным краі і малой радзіме запрашаюць кнігі: Зямля бацькоў святая…” (2018г.); “Ад парога ў свет дарога” (2017г.); “Роднай старонцы” (2012г.); “Згукі бацькаўшчыны” (1998г.); “Слова аб роднай прыродзе” (1989г.) Э. Агняцвет “Зямля з блакітнымі вачам”; Ул. Караткевіч “Родная зямля”; М. Пазнякоў “У родным краі”; “Казкі зямлі сінявокай” (2016г.); “Роднае карэнне” (2018г.); Ул. Ліпскі “Усе мы радня” (2010г.) і інш.

Непаўторны край наш родны ў творах беларускіх пісьменікаў восенню