Бахар Аляксей

Бахар Аляксей цікава і з карысцю праводзіць свой вольны час, таму што акрамя чытання кніг і часопісаў займаецца ў секцыі па каратэ, іграе на гітары, добра вучыцца. Любіць чытаць кнігі Э. Успенскага. Аляксея можна назваць вялікім знаўцам часопісаў. Любімы часопіс “Том і Джэры”. Любіць бавіць час з чатырохногім сябрам – аўчаркай Жэсікай. У хлопчыка вялікая мара – стаць знакамітым каратыстам. Аляксей вучыца ў гімназіі №1 у 2 класе.

Брыкман Эвеліна

Для Эвеліны Брыкман прачытаць добрую кнігу – вялікая радасць. З вялікім задавальненнем яна дзеліцца ўражаннямі аб прачытаных кнігах з бібліятэкарам, сябрамі. Чытанне рознабаковае. Заўсёды цікавіцца навінкамі літаратуры. Любіць кнігі Э. Успенскага. А яшчэ вельмі рада, што пазнаёмілася з кнігамі мясцовага аўтара М. Зізюка. Дзяўчынка не толькі карыстаецца кнігамі з бібліятэкі, але і прыносіць кнігі ў дар. Лічыць, што кнігі, якія яна падаравала бібліятэцы, а іх не так і мала, знойдуць сваіх шматлікіх чытачоў.

Сярод захапленняў: музыка (іграе на фартэпіяна), танцы. Марыць стаць мадэлью. Эвеліна вучыцца ў СШ №4 у 4 класе. Любімы прадмет у школе – матэматыка.

Гомза Ганна

Гомза Ганна – адна з самых актыўных чытачоў нашай бібліятэкі. Чытае вельмі шмат. У чытацкім арсенале дзяўчынкі прыгоды і фантастыка, замежная і сучасная класіка, кнігі на беларускай мове. У лідэрах кнігі прыгодніцкага жанру. Ганна вучыцца ў гімназіі № 1 у 4 класе.

Драчылоўская Соня

Чытачом нашай бібліятэкі Соня стала яшчэ ў дашкольным узросце. Упершыню ў бібліятэку яе прывяла бабуля Драчылоўская Валянціна Сямёнаўна. У верасні Соня пойдзе ў 1 клас. Дзяўчынка разам з бабуляй часта наведвае бібліятэку і чытае шмат кніг. Асабліва ёй падабаюцца казкі пра фей і прынцэс, вясёлыя гісторыі пра дзяцей, вершы.

Каляда Дар’я

Каляда Дар’я вучыцца ў 5 класе СШ №1. Бібліятэку наведвае з 1 класа. Загадкі – старыя і добрыя знаёмыя дзяўчынкі з дзяцінства. Самае лепшае ў загадках – адгадкі, лічыць Даша. Зараз дзяўчынка аддае перавагу замежнай літаратуры. Любімы аўтар Р. Стайн.

Даша – самы камерцыйны чытач у бібліятэцы. 17 кніг камерцыйнага фонда было прачытана ёй у 2017 годзе.

Савіцкая Алеся

Савіцкая Алеся чытае ў бібліятэцы з дашкольнага ўзросту. Зараз дзяўчынка вучыцца ў 2 класе СШ №4. Кнігі, самыя неразлучныя сябры, лічыць Алеся. З імі вельмі цікава і весела. Казкі, апавяданні пра дзяцей і жывёл,”шкодныя парады” ад Г. Остэра – усё цікава для дзяўчынкі. Любоў да чытання не адзіная заслуга Алесі. Яна добра малюе. Малюнкі Алесі неаднаразова займалі і займаюць першыя месцы на конкурсах у школе. А вось мара Алесі стаць дрэсіроўшчыцай львоў. Першапачатковыя навыкі ў гэтым набыць дапамагае ёй Кот Кузя – любімец усёй сям’і.

Саковіч Валерыя

Саковіч Валерыя не ўяўляе свайго жыцця без кніг. Ніякія камп’ютарныя гульні не выцеснілі інтарэс да чытання. Валерыя любіць чытаць класіку і сучасную дзіцячую літаратуру. Яе чытацкі фармуляр перапаўняюць кнігі прыгодніцкага жанру. Кнігі для дзяўчынкі – добрыя сябры на шляху атрымання патрэбнай інфармацыі. Камунікабельная, пытлівая, па-дзіцячы патрабавальная, у будучым марыць стаць дыпламатам. Валерыя вучыцца ў 3 класе СШ №4. З школьных прадметаў любіць англійскую мову.

Сярод захапленняў: музыка (іграе на фартэпіяна). Любіць гуляць са сваім хатнім пітомцам йёршэрскім тэр’ерам Чыпам.

Цыбульская Ганна

Цыбульская Ганна стала наведваць бібліятэку з 2015 года. Вучыцца дзяўчынка ў 2 класе СШ№ 7. Актыўна праяўляе інтарэс да ўсяго: удзельнічае ў конкурсах дзіцячай творчасці, школьных і бібліятэчных мерапрыемствах. Наведвае гурток “Майстэрня падарожніка” у дзіцячым Цэнтры творчасці і развіцця. Была пераможцам літаратурнага конкурса “Юны чытальнік”, які праводзіла СШ№ 7. Рознабаковыя інтарэсы гэтай юнай чытачкі і у чытанні кніг і часопісаў. Любімых аўтараў не злічыць: С. Міхалкоў, А. Барто, М. Носаў, … А яшчэ Ганна любіць гуляць у лялькі, маляваць, катацца на веласіпедзе.

Шах Мілана

Кожная дзяўчынка марыць пабываць у казачнай краіне, пасябраваць з феямі і чараўніцамі і стаць адной з іх. Для Міланы гэта мара становіцца рэальнасцю з кнігамі італьянскага аўтара Рыджына Будзі. Прыгожыя, мілыя, добрыя, чароўныя казкі – любімыя кнігі дзяўчынкі.

Сярод рускіх аўтараў – А. С. Пушкін. Любіць чытаць вершы беларускай пісьменніцы Яніны Жабко. Мілана – таленавітая дзяўчынка. Наведвае музычную школу, іграе на цымбалах. Адно з захапленняў дзяўчынкі – пляценне бісерам. Любімы прадмет у школе: руская мова.  Вучыцца ў  4 класе СШ №1.