“Гуляюць рабяткі ў зімовыя калядкі”

/ 4 января, 2018

Удзельнікамі пазнавальна-гульнёвай праграмы “Гуляюць рабяткі ў зімовыя калядкі” у дзіцячым аддзеле Навагрудскай раённай бібліятэкі сталі вучні СШ № 4 г. Навагрудка. Святочнае ўбранне залы садзейнічала правядзенню пазнавальных калядных гульняў: “Вясёлая мяцёлка”, “Курачкі і пеўнікі”, “Цуды ў рэшаце”, “Ціхія спевы”, “Гаданне на зярнятах” і інш. Вясёлая атмасфера панавала на працягу ўсяго мерапрыемства.

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью

Оставить комментарий