Птушыны рэстаран.

Птушкі горада перадаюць друг другу апошнюю навіну: на балконе ў гарадской дзіцячай бібліятэцы 1 студзеня 2018 года адкрыўся птушыны рэстаран! Меню на любы птушыны густ: ад несалёнага сала да хлебных крошак, ад разнастайных круп да семачкавых прысмакаў. Час працы не абмяжаваны, перарываў на абед і выхадныя дні няма! Дапамаглі ў стварэнні птушынага рэстарана маленькая чытачка бібліятэкі Маячка і яе тата Кур’ян Мікалай. Вялікі ім за гэта ДЗЯКУЙ! Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у папаўненні меню птушынага рэстарана на працягу зімы.

Падзяліцца спасылкай:

Добавить комментарий