Адкрыццё Тыдня дзіцячай кнігі 2018

Адкрытым праглядам літаратуры “Кнігі-юбіляры 2018” адбылося адкрыццё Тыдня дзіцячай кнігі 2018 у дзіцячым аддзеле Навагрудскай раённай бібліятэкі. На кніжнай выставе былі прадстаўлены кнігі-юбіляры 2018 года беларускіх, рускіх, замежных дзіцячых аўтараў. Многія дзіцячыя кнігі напоўнены больш глыбокім сэнсам, чым здаецца на першы погляд. Іх можна перачытваць шмат разоў, і кожны раз знаходзіць нешта новае і дзіўнае. Вось, напрыкдад, цытата з вядомай кнігі Антуан де Сент Экзюпери “Маленький принц”: Зорко лишь одно сердце. Самого главного глазами не увидишь”.

Падзяліцца спасылкай:

Добавить комментарий