Паэт з краіны дзяцінства

Чарговае канікулярнае мерапрыемства ў дзіцячым аддзеле Навагрудскай раённай бібліятэкі было прысвечана 105-годдзю з дня нараджэння таленавітага паэта з маладым сэрцам і душой дзіцяці, ваеннага карэспандэнта, драматурга, пісьменніка – Сяргея Міхалкова. На літаратурнае падарожжа “Паэт з краіны дзяцінства” былі запрошаны вучні СШ № 3 і СШ № 5. Творчасць паэта была прадстаўлена рознабакова. Дзеці праглядзелі тэатралізаванае прадстаўленне казкі “Як мядзведзь трубку знайшоў” у выкананні ўдзельнікаў “Тэатра сяброў” Навагрудкага ЦКіТ; прынялі ўдзел у элетроннай літаратурнай віктарыне “Вось кампанія якая!”; услых чыталі любімыя вершы Міхалкова; праглядзелі адзін з мультфільмаў па сцэнарыю пісьменніка.

Падзяліцца спасылкай:

Добавить комментарий