Вандруем на планету Знаек!

Гульня-вандраванне «На планеце «Знайка» адбылася падчас вясновых канікул у рамках Тыдня дзіцячай кнігі ў гарадской дзіцячай бібліятэцы. Вандраваць дзецям дапамагалі кніжныя героі  Знайка і Нязнайка. Планеты «Адгадай-ка», «Казачная», «Ветлівасць», «Зоркае вока», «Самаробкіна» і «Вясёлы мастак» былі на шляху да галоўнай планеты «Знайка». Менавіта там  адбылося каранаванне Караля і Каралевы Знаек. Шумна, весела, цікава праходзіла вандраванне.  Сумаваць не было калі!

Падзяліцца спасылкай:

Добавить комментарий