У краіне загадак

Падарожжа ў краіну загадак  захапіла, уразіла, выклікала да творчасці хлопчыкаў і дзяўчынак, якія наведалі дзіцячы аддзел Навагрудскай раённай бібліятэкі. Падчас мерапрыемства сярод удзельнікаў вітаў дух спаборніцтва. Дзеці былі падзелены на дзве каманды. Яны паказалі  свае веды па наступных тэмах: «Зявы прыроды», «Поры года», «Раслiнны свет», «Свойскія i дзiкія жывёлы», «Чалавек», «Адзенне i абутак», «Школа», «Музыка», «Загадкi нашага часу».

Творчыя здольнасці, кемлівасць, артыстызм былі праяўлены пры правядзенні гульні “Пантаміма”. Усе дзеці з задавальненнем прымалі актыўны ўдзел у мерапрыемстве.

Падзяліцца спасылкай:

Добавить комментарий