ЛітТэатр “Церамок” вітае сяброў

25 красавіка выхаванцы д/с № 3 завіталі ў аддзел па абслугоўванні дзіцячана чытача Навагрудскай раённай бібліятэкі на прагляд лялечнага спектакля “Церамок”. На фоне маляўнічых дэкарацый адзін за адным на сцэну выходзілі ўсім знаёмыя і любімыя героі. Дзеці ўважліва слухалі апавядальніка і сачылі за дзеяннем казкі. Засмуціліся, калі Мядзведзь разбурыў церамок, і вельмі ўзрадаваліся, калі ўсе зверы пад вясёлую песню адбудавалі новы прыгожы церамок.

Лялечны спектакль атрымаўся павучальным, маляўнічым і цікавым.

Рабяты доўга апладзіравалі артыстам — супрацоўнікам бібліятэкі і выказалі жаданне зноў пабываць у лялечным тэатры.

 

Падзяліцца спасылкай:

Добавить комментарий