У «Церамка» новыя сябры!

8 мая ў аддзел па абслугоўванні дзіцячага чытача Навагрудскай раённай бібліятэкі завіталі вучні 2-х класаў ДУА “Сярэдняя школа №4 г. Навагрудка”. Дзеці ўбачылі сцэнічную пастаноўку рускай народнай казкі “Церамок” лялечнага ЛіТэатра “Церамок” раённай бібліятэкі. Спадабалася дзецям і выстава вышытых карцін “Мастэрства рук і сэрца”

Лобач Галіны Мікалаеўны з аграгарадка Вялікія Вераб’евічы.

Падзяліцца спасылкай:

Добавить комментарий