Са святам Перамогі!

/ 11 мая, 2018

9 мая Навагрудская раённая бібліятэка запрасіла ў чытальную залу пад адкрытым небам “Памяць вогненных гадоў”. Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Май, Перамогай асвечаны” дала магчымасць пралістаць старонкі кніжных выданняў на тэматыку Вялікай Айчыннай вайны.
Асаблівы інтарэс маленькіх наведвальнікаў быў прыцягнуты да стэндаў з ваеннай атрыбутыкай. Дзеці мелі магчымасць змайстраваць канверт-трохвугольнік і з задавальненнем прымалі ўдзел у конкурсе-віктарыне “Я – салдат”.

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью

Оставить комментарий