Рыхтуемся да Міжнароднага дня абароны дзяцей

/ 31 мая, 2018

Дзень абароны дзяцей – гэта светлае, сонечнае свята. Не здарма ён адзначаецца ў першы дзень лета. Нашым чытачам было вельмі прыемна сустракаць «дэсант» навучэнцаў філіяла УА «Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта» «Навагрудскага гандлёва-эканамічнага каледжа» з педагогам дадатковага навучання Шульгой А. Э. Навучэнцы зусім нядаўна былі чытачамі дзіцячай бібліятэкі і з радасцю дапамагалі нам рыхтавацца да свята.

Мы вельмі ўдзячны і спадзяемся, што будзем ствараць свята для маленькіх чытачоў і далей разам!

 

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью

Оставить комментарий