/ 11 июня, 2018

Таты і мамы, дзядулі і бабулі, нават дзядзькі і цёткі маленькіх чытачоў прыходзяць у бібліятэку разам з дзецьмі, каб атрымаць патрэбную кніжку. Асабліва часта гэта адбываецца падчас летніх канікул. Прыходзяць не на хвілінку-другую, таму-што акрамя кніг і часопісаў, у кожнага чытача ёсць магчымасць пагуляць у настольныя гульні, намаляваць любімых герояў, пагутарыць з сябрамі. Паміж дарослымі і бібліятэкарамі часта ўзнікаюць размовы аб карысці чытання, неабходнасці сумесных намаганняў па прыцягненні дзіцяці да кнігі.

 

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью

Оставить комментарий