Першы раз у бібліятэку

Выхаванцы дзіцячага садка № 7 наведалі гарадскую дзіцячую бібліятэку. Яны павіталіся з гаспадаром казачнага кутка Патапычам, пазнаёміліся з абанементам і чытальнай залай бібліятэкі, даведаліся якія кнігі і часопісы жывуць на кніжных паліцах.

 

 

 

 

 

Першы раз у бібліятэку Настачка Ярашук прыйшла разам з татам, матуляй і старэйшым брацікам. Маляўнічыя кніжкі, цацкі, першая фотасесія ў бібліятэцы стануць добрым пачаткам вандравання па краіне чытання.

Падзяліцца спасылкай:

Добавить комментарий