Дзецям аб энергазберажэнні

21 чэрвеня ў ДУК Навагрудская раённая бібліятэка ў рамках Тыдня ўстойлівай энергетыкі адбылося экалагічнае асарці “Дзецям аб энергазберажэнні”, на якім прысутнічалі дзеці летняга лагера СШ № 1 і ДУА «Навагрудскі раённы сацыяльна — педагагічны цэнтр». Наш зямляк, знакаміты пісьменнік Міхась Зізюк прэзентаваў сваю кнігу “Энерджы і дзеці з 5”А”. Лялечны ЛіТэатр “Церамок” паказаў пастаноўку па кніжцы пісьменніка. Напрыканцы мерапрыемства аўтар падарыў кожнаму маленькаму гледачу сваю кнігу.

Падзяліцца спасылкай:

Добавить комментарий