Простыя правілы здароўя

/ 21 августа, 2018

21 жніўня ў аддзел па абслугоўванні дзіцячага чытача завіталі наведвальнікі прышкольнага лагера СШ№7. Дзеці з задавальненнем удзельнічалі ў гульні- віктарыне “Простыя правілы здароўя”. Пытанні віктарыны былі падзелены па тэмах: асабістая гігіена, шкодныя звычкі, правільнае харчаванне і спорт. Правільныя адказы паказалі наколькі дзеці добра валодаюць інфармацыяй аб здаровым ладзе жыцця. Па тэме мерапрыемства быў прапанаваны прагляд мультфільма і азнаямленне з кніжнай выставай.

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью

Оставить комментарий