Дзень ведаў  у гарадскім парку

/ 3 сентября, 2018

1 верасня аддзел па абслугоўванні дзіцячага чытача Навагрудскай раённай бібліятэкі ў чарговы раз меў магчымасць наведаць свята – Дзень ведаў  у гарадскім парку.  Увага дзяцей была звернута на кніжную выставу “Планета ведаў”, на якой была прадстаўлена літаратура ў дапамогу школьнаму навучальнаму працэсу па розных напрамках ведаў. Яшчэ дзеці  змаглі паўдзельнічаць у тэст-апытаннях “Я і настаўнік”, “Чаму я хаджу у школу” і гульні “Збяры школьны рукзачок”, пачытаць цікавыя часопісы.

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью

Оставить комментарий