Турнір ветлівасці.

Школьныя канікулы ў дзіцячай гарадской бібліятэцы пачаліся весела.  Прыемнай нечаканасцю было з’яўленне чарадзейных герояў. Гэта была самая адукаваная фея “Здрасце”, якая скончыла Акадэмію ўсіх чароўных навук з шакаладнай медаллю і тры мудрых-прымудрых, ветлівых Гномыча: Гномыч – дзядуля, Гномыч – бацька, Гномыч – сын. Яны запрасілі дзяцей на не зусім звычайнае спаборніцтва – турнір ветлівасці. Хлопчыкі і дзяўчынкі прымалі актыўны ўдзел ў выкананні розных заданняў, пелі, гулялі, вучыліся гаварыць кампліменты. Напрыканцы атрыманныя веды распусціліся лісточкамі з ветлівымі словамі на Дрэве чарадзейных слоў.

Падзяліцца спасылкай:

Добавить комментарий