Навагодні настрой

У навагодніх святочных мерапрыемствах, якія ладзяцца ў дзіцячым аддзеле Навагрудскай раённай бібліятэкі прымаюць удзел хлопчыкі і дзяўчынкі з усіх школ горада. У пазнавальна-гульнёвай праграме “Навагодні настрой” з задавальненнем прынялі ўдзел наведвальнікі прышкольных лагероў ДУА СШ № 4,5. Вельмі рабятам спадабалася пастаноўка казкі «Марозка» ЛіТэатра «Церамок». Дзеці даведаліся як сустракаюць Новы год і як называецца Дзед Мароз у розных краінах, якія падарункі прынята там дарыць, адказалі на пытанні казачнай  віктарыны, узгадалі навагодніх літаратурных герояў, пагулялі ў настольныя гульні. Асаблівую увагу прыцягнула выстава дзіцячых малюнкаў «Прыгажосць Божага свету» у чыталнай зале.

Падзяліцца спасылкай:

Добавить комментарий