Браты нашы меншыя або загадкавыя птушкі планеты Зямля

2 лютага адбылося першае ў гэтым годзе пасяджэнне клуба юных аматараў і абаронцаў прыроды «Лесовічок і К». Рабятам паведамілі пра ролю птушак у прыродзе, пра тое, што па іх паводзінах прадказваюць надвор’е. Высветлілі, якія птушкі зімуюць у нас, а якія адлятаюць у вырай, што такое птушыная зграя і клін, якія з птушак адносяцца да хатніх відаў.

Рабяты разгадвалі загадкі пра розных птушак, адказвалі на пытанні «птушынай віктарыны». Дзеці з цікавасцю паслухалі, як свішчуць салаўі, кракаюць качкі, гагочуць гусі, крумкаюць вароны і г.д.

Напрыканцы мерапрыемства дзеці даведаліся, як важна ахоўваць прыроду і нашых крылатых сяброў і паглядзелі анімацыйны фільм «Пингвинёнок Лола».

Падзяліцца спасылкай:

Добавить комментарий