Кніга — лепшы сябар

25 сакавіка ў аддзел па абслугоўванні дзіцячага чытача завітаў наш зямляк дзіцячы пісьменнік Міхась Зізюк. Мерапрыемства прайшло надзвычай цікава. Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем вандравалі з пісьменнікам па кніжнай краіне. Увогуле ўсе юныя кнігалюбы актыўна прымалі ўдзел у конкурсах. Рабяты спявалі, расказвалі вершы, прыдумвалі казку. Лепшыя чытачы 2018 года  і заўзятыя аматары кніг ад Каралевы Кнігі атрымалі падарункі.

Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі  працягваецца. Запланавана шмат цікавых мерапрыемстваў і сустрэч. Наведайце чарговы раз бібліятэку, каб пазнаёміцца з новым выданнем і сустрэцца з цікавымі героямі.

 

Падзяліцца спасылкай:

Добавить комментарий