«Книга – тайна, книга – клад, книга – лучший друг ребят!»

/ 28 марта, 2019

Час кнігі «Книга – тайна, книга – клад, книга – лучший друг ребят!», які адбыўся 28 сакавіка ў аддзеле па абслугоўванні дзіцячага чытача Навагрудскай раённай бібліятэкі, прайшоў весела і забаўляльна. Дзеці прышкольнага лагера СШ№5 з задавальненнем пазнаёміліся з творчасцю К. Ушынскага і праглядзелі спектакль лялечнага ЛіТэатра “Церамок” “Жадаем дабра” па матывах казак і апавядання пісьменніка. Удзельнікі мерапрыемства азнаёміліся з дзіцячай літаратурай, прапанаванай на выставе “Кніжная вясёлка”, актыўна адказвалі на пытанні літаратурнай электроннай гульні “Падарожжа ў краіну казак”.

 

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью