Усей сям’ёй ля кніжнай паліцы

/ 16 мая, 2019

Ужо стала добрай традыцыяй гарадской дзіцячай бібліятэкі 15 мая адзначаць Дзень сям’і. Мы запрасілі  ўсіх жадаючых да нас на свята і падрыхтавалі конкурсы, гульнi, вiктарыны, сюрпрызы і  падарункі.

У мерапрыемстве ўдзельнічалі дзесяць сем’яў. Разам з дзецьмі ў бібліятэку завіталі таты, мамы і бабуля. Кожная сям’я атрымала асобнае заданне.

У конкурсе малюнкаў «Мая сям’я» за адведзены час  малявалі свой дом і родных..

У конкурсе «Кухарчык» трэба было зрабіць бусы з макарон для мамы.

“Угадай літаратурных герояў” , “Заблытаная казка”, “Складзі прыказку” і многія іншыя прайшлі на ўра!

І вядома ж, усе дзеці атрымалі падарункі!

Мы ўпэўніліся, што шчаслівых чытаючых сем’яў у нас вельмі многа. Прыемна было бачыць вясёлыя ўсмешкі і цёплыя адносіны паміж сабой.

Завяршаючым быў вясёлы танец для бацькоў.

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью