Дзецям вайны прысвячаецца

/ 29 июня, 2019

Урок мужнасці “Дзецям вайны прысвячаецца” /да 75- годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў/ адбыўся 27 чэрвеня ў аддзеле па абслугоўванні дзіцячага чытача Навагрудскай раённай бібліятэкі. У ходзе сустрэчы дзеці даведаліся шмат аб цяжкіх працоўных буднях у тыле, пра тое, як маленькія дзеці нароўні з дарослымі кавалі доўгачаканую перамогу, аб страшных днях Вялікай Айчыннай вайны, аб удзеле ў ёй піянераў-герояў, пра лёс і долю, якія выпалі на долю дзяцей. Навучэнцы, дзякуючы прэзентацыі, змаглі акунуцца ў атмасферу таго нялёгкага часу. Кніжная выстава, прысвечаная подзвігам  падчас вайны, выклікала вялікую цікавасць у юных чытачоў.

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью