Феерверк кніжнага лета

Аддзел па абслугоўванні дзіцячага чытача Навагрудскай раённай бібліятэкі 9 ліпеня запрасіў на літаратурны калейдаскоп «Феерверк кніжнага лета». Ён прайшоў пад дэвізам «Кніга — таямніца, кніга — скарб, кніга – сябар для ўсіх рабят!» Дзеці прынялі удзел у літаратурных віктарынах «Казачная карусель» і «З якой мы кніжкі?», паспрабавалі свае сілы ў рухомых гульнях «Лаві поспех» і «Танцуюць усе!», у конкурсе «О, шчасліўчык!» і тэсце «Дакладна — няправільна».

Падзяліцца спасылкай:

Добавить комментарий