Запрашаем на “Планету ведаў”
Пачатак верасня нязменна звязаны з Днём ведаў і з Днем беларускага пісьменства. 2 верасня з 13:00 да 17:00 запрашаем вас у Гарадскі парк на інтэрактыўную пляцоўку “Планета ведаў”. Пераключыцца з летняга адпачынку на вучобу вам дапамогуць гульні “Загадкавыя правілы паводзін у школе” і “Самая школьная віктарына”. Вы пазнаёміцеся з кніжнай выставай, на якой будзе прадстаўлена літаратура ў дапамогу школьнаму навучальнаму працэсу па розных напрамках ведаў.