Гістарычны экскурс

/ 6 сентября, 2019

5 верасня ў аддзеле па абслугоўванні дзіцячага чытача юныя наведвальнікі бібліятэкі маглі здейсніць гістарычны экскурс “Асветнікі Беларусі”, падчас якога пазнаёміліся з дзейнасцю першадрукара Францыска Скарыны, вядомых асветнікаў Беларусі Еўфрасінні Полацкай, Сымона Буднага, Сімяона Полацкага, Кірылы Тураўскага і іншых.

Прадстаўляем  серыю кнiг выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя iмя Петруся Броўкi» «Асветнiкi Беларусi», задача якой — у папулярнай форме распавесцi пра беларускiх дзеячоў. Паколькi патэнцыйная аўдыторыя — школьнiкi i настаўнiкi, матэрыял пабудаваны на фактах, багата аздоблены iлюстрацыямi.

Рэпрадукцыi карцiн, копii дакументаў, сучасныя фотаздымкi i выявы тых жа месцаў на старых паштоўках… Выдаўцы стварылi амаль iнтэрактыўную прастору, у якой можна знаёмiцца з гiстарычнымi асобамi, адчуваючы каларыт эпох. I зрабiць гэта цiкава не толькi школьнiку i настаўнiку, а любому чытачу.

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью