Сябруе з кнігай дзіцячы сад

/ 31 октября, 2019

Мэта супрацоўніцтва дзіцячага аддзела Навагрудскай раённай бібліятэкі і дзіцячага сада №4 г. Навагрудка – папулярызацыя дзіцячай літаратуры, выхаванне паважлівых адносін да кніг, прывіццё любові да чытання. У чарговы раз супрацоўнікі бібліятэкі завіталі да выхаванцаў дзіцячага сада з кнігамі і часопісамі на розны густ. Праз кнігу хлопчыкі і дзяўчынкі зноў сустрэнуцца з любімымі казачнымі героямі, адгадаюць загадкі, прачытаюць вершы. У сваю чаргу бібліятэкары адказалі на шматлікія пытанні “чамучак”, улічылі іх запыты на наступную сустрэчу.

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью