Літаратурная вандроўка з Міхасём Зізюком!

/ 2 декабря, 2019

   2 снежня ў аддзеле па абслугоўванні дзіцячага чытача адбылася сустрэча з навагрудскім пісьменнікам, членам Саюза беларускіх пісьменнікаў Міхаілам Зізюком.

   На мерапрыемства былі запрошаны юныя чытачы і усе жадаючыя пазнёміцца з творчасцю пісьменніка. У час сустрэчы Міхась Міхайлавіч прэзентаваў сваю новую кнігу “Таямніца гары Міндоўга”. Гэта  аповесць для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту аб неверагодных прыгодах і гісторыях. Ігнат, Стась, Мікіта і Юля — неразлучныя сябры. Разам з настаўнікам яны адпраўляюцца ў цікавае падарожжа, даследуюць знакамітыя месцы навагрудскай зямлі, спрабуюць разгадаць сакрэт горы Міндоўга. Куды прывядуць пошукі верных сяброў, пра што яны даведаюцца, дзе змогуць пабываць — пра ўсё гэта, і не толькі, распавядаецца на старонках кнігі.

  Прэзентацыя прайшла незвычайна і цікава. Дзеці актыўна ўдзельнічалі ў конкурсах, перакладалі словы з рускай мовы на беларускую мову, задавалі пытанні пра творчы шлях пісьменніка. Самыя актыўныя атрымалі падарункі ад аўтара.

  Напрыканцы мерапрыемства ўсе жадаючыя змаглі атрымаць аўтограф аўтара з найлепшымі пажаданнямі і зрабіць фотаздымак на памяць. А нашай бібліятэцы прывёз і падараваў свае кнігі, якія можа ўзяць і пачытаць кожны. Таму, калі вас зацікавіла творчасць пісьменніка і яго кнігі, то запрашаем вас наведаць нашу бібліятэку. Будзем чакаць вас! Абавязкова прыходзьце!

 

 

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью