Раіса Яўгенаўна – наша зямлячка. Яна нарадзілася ў вёсцы Слухавічы Навагрудскага раёна, закончыла Мінскі педагагічны інстытут імя М. Горкага. Друкавалася ў часопісах «Верасень» і «Дзеяслоў». Аўтар кнігі абразкоў «Дарога» (2014 г.).

Раіса Яўгенаўна – сапраўдная беларуска, якая не толькі прыгожа размаўляе на мілагучнай беларускай мове, але яшчэ і ведае яе дасканала, робіць усё магчымае, каб багацце роднай мовы не гублялася.   Да слова, па асноўнай сваёй прафесіі Раіса Яўгенаўна настаўнік нямецкай мовы.  Зараз Раіса Яўгенаўна працуе над кнігай, прысвечанай мастаку і земляку Віктару Залаціліну, які збірае тапонімы сваёй мясцовасці. Аўтар адзначыла спецыфічныя моўныя асаблівасці Навагрудчыны, пра якія яна прачытала ўпершыню ў кнізе «Памяць. Навагрудскі раён» у артыкуле А.М. Булыкі «Мова Навагрудчыны». Моўнае багацце роднага краю і яго гісторыя таксама будуць пазначаны ў новай кнізе. Словы, на думку аўтара, як «зачэпка да вяртання ў мінулае», да жывога народнага маўлення беларусаў.

Кніга «Прыгоды ката-летуценніка» вядомага нямецкага дзіцячага пісьменніка Вілі Майнка ў беларускім перакладзе Раісы Крывальцэвіч стала для юных навагрудчан цудоўным падарункам.

Майнк , В.

         Прыгоды ката-летуценніка / Вілі Майнк; пераклад з нямецкай Раісы Крывальцэвіч; мастачка Марыля Крывальцэвіч. – Мінск: Тэхналогія, 2018. – 63 с.

 

Павучальная гісторыя пра Катка і ягоную маладую гаспадыню Аніту, якая сабралася выйсці замуж. Каток не можа првмірыцца з думкай пра тое, што ён будзе адзіным ейным улюбёнцам. Ён робіць усё магчымае і немагчымае, каб не страціць свайго прывілеяванага становішча. І ўсё ж Катку даводзіцца зразумець – імкнучыся да лепшага жыцця, так важна не страціць лепшае ў сабе!