Не трап у пастку!

/ 1 марта, 2018

У час прагляда-абмеркаваня “Не трап у пастку!” 1 сакавіка 2018 года ў аддзеле па абслугоўванню дзіцячага чытача Навагрудскай раённай бібліятэкі ўдзельнікі даведаліся аб праблемах наркаманіі сярод падлеткаў і моладзі, адзначылі, што лепш знайсці любімую справу і ўдасканальваць свае здольнасці, чым захапляцца згубнымі звычкамі. У ходзе мерапрыемства дзеці паглядзелі відэаролік «Спайс – пагроза жыццю», які яшчэ раз пацвердзіў: наркаманія з’яўляецца ў значнай ступені моладзевай праблемай. Акрамя таго, яна спараджае і стымулюе многія злачынствы. У гэтай сувязі да прысутных была даведзена інфармацыя аб крымінальнай адказнасці за злачынствы ў сферы незаконнага абароту наркотыкаў.

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью

Оставить комментарий