Чытайце, гартайце – свет пазнавайце

/ 30 марта, 2018

У чытальнай зале дзіцячага аддзела Навагрудскай раённай бібліятэкі чытачы маюць магчымасць пачытаць навукова-папулярныя, пазнавальныя, забаўляльныя часопісы, а таксама газеты ”Зорька”, “Переходный возраст”, “Полосатая газета”. Як не згубіцца ў выбары перыядычнага выдання і знайсці тое, што адпавядае густу і ўзросту юнага чытача? Адказам на гэта пытанне для дзяцей з сацыяльна-педагагічнага цэнтра, якія завіталі ў бібліятэку ў Тыдзень дзіцячай кнігі, стала інфармацыйна-пазнавальная праграма “Чытайце, гартайце – свет пазнавайце”. Удзельнікі мерапрыемства даведаліся шмат цікавага з гісторыі ўзнікнення часопісаў і газет. Напрыклад, калі і дзе з’явіліся першыя газеты і часопісы, пра часопіс маленькіх беларусаў “Вясёлку”. Асаблівую цікавасць выклікалі часопісы з заданнямі і практыкаваннямі (віктарынамі, конкурсамі, тэстамі, загадкамі).

 

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью

Оставить комментарий