Дзіця — галоўны пасажыр

/ 30 мая, 2018

29 мая на плошчы імя Леніна ў г. Навагрудку адбылася абласная акцыя “Дзіця — галоўны пасажыр”. Арганізатар — упраўленне ДАІ Гродзенскага аблвыканкама пры падтрымцы ДІБДР МУС Расійскай Федэрацыі.

Удзельнікамі акцыі сталі навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі горада і раёна. Супрацоўнікі МУС РФ правялі заняткі з дзецьмі, выкарыстоўваючы спецыялізаваны аўтобус-трэнажор ДІБДР МУС Расіі “Школа дарожнай бяспекі”, які не мае аналагаў сярод краін на постсавецкай прасторы.

Аддзел па абслугоўванні дзіцячага чытача Навагрудскай раённай бібліятэкі арганізаваў кніжную выставу “Азбука бяспекі”, а таксама настольныя гульні “Вялікія гонкі”, “Даехаць да фінішу”.

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью

Оставить комментарий