Тут жыве мая гісторыя

/ 31 мая, 2018

У кожнага чалавека ёсць куточак зямлі, дзе ён нарадзіўся, вырас, зрабіў першыя крокі – яго малая радзіма. У рамках плана мерапрыемстваў да Года малой радзімы ў дзіцячым аддзеле Навагрудскай раённай бібліятэкі адбылася краязнаўчая відэагульня “Тут жыве мая гісторыя”.

Падчас мерапрыемства юныя жыхары горада, вучні 2-х класаў СШ № 7, пазнаёміліся з гісторыяй горада, Навагрудскага замка, гістарычнымі помнікамі, славутымі імёнамі Навагрудчыны. Сустрэча атрымалася пазнавальнай і цікавай.

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью

Оставить комментарий