У краіне вясёлага дзяцінства

/ 8 июня, 2018

Лета 2018 у аддзеле па абслугоўванні дзіцячага чытача Навагрудскай раённай бібліятэкі стартавала! З 04.06 па 08.06 нашу бібліятэку наведалі дзеці Навагрудскай спецшколы-інтэрната для дзяцей з цяжкімі парушэннямі мовы, СШ№1, СШ№3, СШ№5 і г.№1. Былі праведзены наступныя мерапрыемствы: відэавіктарына-гульня “Казачнае Лукамор’е (219 год з дня нараджэння А.С.Пушкіна), гадзіна цікавых паведамленняў “Каляровая кніга лета”, бібліятэчныя брадзілкі “Скарбашукальнікі”, відэавіктарына “Сказочные объяснялки”. Дзеці адгадвалі загадкі – падманкі пра казачных герояў, у гульні «Блытаніна» правільна растаўлялі герояў па сваіх казак, актыўна ўдзельнічалі ў розных конкурсах, складалі прыказкі і прымаўкі. У канцы свята кожны ўдзельнік атрымаў салодкі прыз.

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью

Оставить комментарий