Пра ўсё на свеце, што любяць дзеці

/ 14 августа, 2018

  Лета – гэта выдатны час, калі нават такая сур’ёзная справа, як чытанне, можа стаць для рабят займальнай гульнёй.

  14 жніўня аддзел па абслугоўванню дзіцячага чытача Навагрудскай раённай бібліятэкі запрасіў юных удзельнікаў Навагрудскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі на займальную гульню – Кнігараллі  «Пра ўсё на свеце, што любяць дзеці!»

  Кнігараллі – гэта магчымасць прачытаць мноства новых кніг, выйсці за рамкі школьнай праграмы, правесці час за цікавым і карысным чытаннем.

  Чытачы выконвалі самыя розныя заданні па прачытаным кнігам, з задавальненнем адказвалі на пытанні жартоўнай віктарыны для самых кемлівых, малявалі, спявалі пад караоке, дзяцей чакалі вясёлыя конкурсы, пацешныя гульні, загадкі.

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью

Оставить комментарий