Прывітанне школа! Добры дзень бібліятэка!

/ 10 сентября, 2018

Вось і зноў пачаўся чарговы новы навучальны год. Урокі, дамашнія заданні, спартыўныя секцыі і шмат чаго іншага патрэбна паспець зрабіць і наведаць на працягу дня. Але не глядзячы на вялікую колькасць спраў юныя жыхары нашага горада не праходзяць міма гарадской дзіцячай бібліятэкі. Адразу пасля школы яны крочаць сюды каб узяць кніжку ці часопіс, зрабіць дамашняе заданне, пагуляць у гульні і проста абмяркаваць апошнія навіны з сябрамі і бібліятэкарамі.

 

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью

Оставить комментарий