Свята бібліятэк

/ 15 сентября, 2018

Амаль што кожная прафесія мае свой асаблівы дзень, калі грамадства мае магчымасць даведацца аб ёй болей і зразумець, якую ролю грае гэта прафесія ў жыцці чалавека.

15 верасня аддзел па абслугоўванні дзіцячага чытача Навагрудскай раённай бібліятэкі запрасіў на дзень адчыненых дзвярэй “Сустрэнемся ў бібліятэцы”.

Кніжная выстава пазнаёміла з гісторыяй бібліятэк, прадэманстравала кніжныя навінкі і кнігі з аўтографамі аўтараў. Кожны наведвальнік бібліятэкі змог пакінуць пісьмовае прывітанне бібліятэкарам на Дрэве Пажаданняў і атрымаць бонус на бясплатнае карыстанне камерцыйным фондам.

 

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью

Оставить комментарий