У госці да суседкі!

/ 30 октября, 2018

Першакласнікі СШ №4 завіталі ў госці да  сваей суседкі гарадской дзіцячай бібліятэкі. Для іх была праведзена экскурсія падчас якой дзеці пазнаёміліся з правіламі паводзін у бібліятэцы, даведаліся як выбіраць кнігі і як весці сябе на абанеменце і ў чытальнай зале, што такое фармуляр і чаму кожная кніга стаіць на сваём месцы. А яшчэ яны былі прыемна здзіўлены што ў бібліятэцы маецца магчымасць не толькі чытаць кнігі і часопісы, але і пагуляць, паразмаўляць з сябрамі, цікава і весела правесці свой вольны час.

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью

Оставить комментарий