Навагодні парад

/ 10 декабря, 2018

8 снежня ўпершыню Навагрудская раённая бібліятэка прыняла ўдзел у святочным адкрыцці калядных і навагодніх мерапрыемстваў – тэатралізаваным шэсці дзядоў Марозаў, Снягурачак і іншых казачных персанажаў. Бібліятэку прадстаўлялі Дзед Мароз, Снягурачка, а таксама Казачніца, Каралева Кніга і Цыганка. У фае Цэнтра культуры і народнай творчасці напрацягу святочных мерапрыемстваў працавала Бібліякафэ “ля Ёлкі”. Інтэр’ер бібліякафэ ўпрыгожвала кніжная выстава “Чараўніца зіма ў госці прыйшла”. Прысутным свята было прапанавана навагодняе меню на любы густ: “Асаблівая сняжынка”, “Навагодні тэст”, “Загадкі-абманкі”, “Сняжынкі-прадказальніцы”, “Навагоднія загадкі”. Павышаным попытам карысталася ў зімовы вечар гарачая гарбата ад Лесавічка.

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью

Оставить комментарий