Бібліязмярканне «Школа чараўніцтва»

/ 21 декабря, 2018

20 снежня ў 17 гадзін аддзел па абслугоўванні дзіцячага чытача Навагрудскай раённай бібліятэкі ператварыўся ў Бібліятэку Чарадзейства – тут праходзіла бібліязмярканне «Школа чараўніцтва», прысвечаные 20-годдзю выхаду кнігі Джоан Роўлінг “Гары Потэр і таямнічы пакой». Арыгінальны дызайн ператварыў памяшканне бібліятэкі ў замак Хогварст.

Пасля размеркавання наведвальнікаў на 4 факультэты, дзеці і дарослыя змаглі паспрабаваць сябе ў ролі чараўнікоў: варылі зелле, вучыліся валодаць чароўнай палачкай. У юных удзельнікаў была магчымасць пабываць на ўроках “Трансфігуацыі”, “Зеллеварэння”, “Прадраканні“ і інш.

 

У арт-майстэрні дзеці размалёўвалі гальштукі ў колер свайго факультэту.

На адзін дзень бібліятэка стала чароўным светам і акунулася ў атмасферу дзіўных цудаў.

Напрыканцы мерапрыемства ўсіх жадаючых чакала фотасесія ў чароўным стылі, гульні і конкурсы. Юныя чытачы атрымалі падарункі і прызы ад бібліятэкі.

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью

Оставить комментарий