Міласэрнасць і кніга

/ 20 марта, 2019

У рамках святкавання Тыдня праваслаўнай кнігі, у аддзеле па абслугоўванні дзіцячага чытача Навагрудскай раённай бібліятэкі адбыліся сустрэчы з дзецьмі  д/с №3, 4,7 і СШ №1, 4 на тэму «Міласэрнасць і кніга». У ходзе гутаркі дзеці даведаліся аб з’яўленні славянскай пісьменнасці, аб жыцці і дзейнасці першадрукара Івана Фёдарава, змаглі пазнаёміцца з творчасцю рускага педагога і дзіцячага пісьменніка К. Ушынскага, паводле казак і апавяданняў якога ім было прапанавана паглядзець лялечны спектакль ЛіТэатра “Церамок” “Дорога добра”. Напрыканцы з дзецьмі пагутарылі старэйшая сястра з Навагрудскага праваслаўнага сястрынства у гонар святога апостала Іаана Багаслова Ірына Уладзіміраўна Кокаш і настаўніца СШ№1  Ніна Аляксееўна Пашкевіч аб сучаснай дзіцячай духоўнай літаратурай і разважалі аб неабходнасці і карысці кніг для сучаснага чалавека.

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью