Біяграфія
Беларускі паэт, празаік, перакладчык, крытык, мовазнавец Міхаіл Паўлавіч Пазнякоў нарадзіўся 24 студзеня 1951 г. у в. Заброддзе Быхаўскага раёна. Вучыўся спачатку ў Забродскай пачатковай школе. Вучыўся старанна, з вялікім хваляваннем і адказнасцю, а з пятага класа быў пераведзены ў Глухскую сярэднюю школу, дзе актыўна ўдзельнічаў у грамадскім жыцці, займаўся ў гуртках і спартыўных секцыях. Асабліва захапляўся гісторыяй, геаграфіяй і матэматыкай. Змалку кніга вабіла, чаравала будучага паэта. Трапляючы ў захапляючы свет цудоўнай кнігі, ён забываў пра ўсё, нібы сам станавіўся яе героем.