Добры казачнік!

У гэтым годзе споўнілася 125 г. казцы Г.Х. Андэрсэна “Гадкае качаня”, але яе чытаюць і любяць многія пакаленні дзяцей, актуальная яна і сёння. Выхаванцы старэйшай і сярэдняй груп д/с № 3 пры абмеркаванні казкі адказвалі на наступныя пытанні: чаму хацеў навучыць Андэрсэн, чаму назваў качаня “брыдкім”, ці правільна судзіць толькі па знешняй прыгажосці, які настрой […]
Чытаць далейЛітТэатр “Церамок” вітае сяброў

25 красавіка выхаванцы д/с № 3 завіталі ў аддзел па абслугоўванні дзіцячана чытача Навагрудскай раённай бібліятэкі на прагляд лялечнага спектакля “Церамок”. На фоне маляўнічых дэкарацый адзін за адным на сцэну выходзілі ўсім знаёмыя і любімыя героі. Дзеці ўважліва слухалі апавядальніка і сачылі за дзеяннем казкі. Засмуціліся, калі Мядзведзь разбурыў церамок, і вельмі ўзрадаваліся, калі ўсе […]
Чытаць далейСустракаем вясну з загадкамі прыказкамі і кніжкамі.

Цікава прайшла пазнавальная гадзіна “Вясна-красна” для рабят старэйшай і сярэдняй групы д/с № 4. Пасля доўгай, працяглай зімы ўсім хочацца, каб хутчэй прыйшла вясна. Увесну можна ўбачыць яркае апярэнне птушак, першыя вясновыя кветкі і далікатныя зялёныя лісточкі. Разам з бібліятэкарамі аддзела па абслугоўванні дзіцячана чытача Навагрудскай раённай бібліятэкі дзеці ўспомнілі прыкметы наступлення вясны. Рабятам спадабалася […]
Чытаць далейСамае лепшае месца гэта бібліятэка!

Самае лепшае месца гэта бібліятэка! Так лічыць наша юная чытачка Іванова Міраслава. Яна разам з сяброўкай Надзеяй Курбатавай вельмі любіць праводзіць свой вольны час у гарадской дзіцячай бібліятэцы.
Чытаць далей«Сямейная азбука»

На выставе-праглядзе “Сямейная азбука”, якая ладзіцца на абанеменце ў аддзеле па абслугоўванні дзіцячага чытача Навагрудскай раённай бібліятэкі шырока прадстаўлена літаратура па сямейнай тэматыцы: выхаванню дзяцей, культуры сямейных адносін, здаровага ладу жыцця, арганізацыі вольнага часу і г.д. Дарога ў бібліятэку становіцца для ўсіх дарогай да шчаслівага сямейнага ачагу!
Чытаць далей