Дзіцяча-юнацкі сектар ДУК «Навагруская раённая бібліятэка»
У 1967 годзе згодна з рашэння райвыканкама №121 ад 1967/06/04 года была заснавана раённая дзіцячая бібліятэка.
Праз кароткі час яна размяшчалася па вуліцы Замкавай (былы Дом піянераў), затым па вуліцы Камсамольскай у адным памяшканні з дарослай раённай бібліятэкай. З 1975 года бібліятэка неаднаразова мяняла свой адрас: яна знаходзілася ў будынках Навагрудскага дзяржаўнага аграрнага каледжа, у інтэрнаце гандлёва-эканамічнага каледжа. І толькі ў 1992 годзе бібліятэцы было выдзелена памяшканне па вуліцы Замкавай, 8.
У 1979 году бібліятэка ўвайшла ў склад Навагрудскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы. З гэтага часу пачалася яе новая гісторыя.
У розныя часы пры бібліятэцы дзейнічалі клубы па інтарэсах: «Почемучка», «Роднае слова», «Лесовичок і К».
Рашэннем райвыканкама №104 ад 1996/05/21 г. раённая дзіцячая бібліятэка перайменавана ў аддзел па абслугоўванню дзіцячага чытача цэнтральнай раённай бібліятэкі.
У верасні 2004 года бібліятэка справіла наваселле. Цяпер яна размяшчаецца па вуліцы 1 Мая, д. 1 у адным будынку з цэнтральнай раённай бібліятэкай.
1 верасня 2024 года аддзел па абслугоўванню дзіцячага чытача перайменаваны ў дзіцяча-юнацкі сектар.
За апошні час кніжны фонд дзіцяча-юнацкага сектара значна папоўніўся галіновай, мастацкай і дзіцячай ілюстраванай літаратурай. Цікавую кнігу можна ўзяць не толькі на абанеменце бібліятэкі, але і пачытаць у чытальнай зале. Акрамя кніг чытальная зала прапануе перыядычныя выданні.
Кніжны фонд дзіцяча- юнацкага сектара складае 23000 экз.
Бібліятэка прымае актыўны ўдзел у раённых мерапрыемствах. Прыярытэтныя напрамкі дзейнасці: фарміраванне інтарэса да гісторыі сваёй краіны, краязнаўства, патрыятычнае выхаванне, выхаванне прававой культуры, духоўнае развіццё асобы.
Традыцыйным у рабоце бібліятэкі стала правядзенне Тыдня дзіцячай кнігі, мерапрыемстваў па арганізацыі вольнага часу дзяцей і падлеткаў у летні перыяд.
За час працы бібліятэкі ўдасканаліў работу лялечны ЛіТэатр “Церамок”.
Пашырыўся рэпертуар лялечных спектакляў.

