Бібліятусоўка «Вясёлыя калядкі»

9 студзеня аддзел па абслугоўванні дзіцячага чытача наведалі выхаванцы цэнтра карэкцыйнага развіцця.  Вясёлая навагодняя музыка, выстава кніг, выстава дзіцячых малюнкаў «Прыгажосць Божага свету»  дапамаглі апынуцца ў свеце казачных цудаў. Бібліятэкары распавядалі аб традыцыях і звычаях святкавання Новага года і Каляд. Гэтае мерапрыемства не абышлося без мноства навагодніх задум. Дзеці  малявалі калядную зорку,анёлаў і елачку, праз загадкі знаёміліся з каляднымі персанажамі. Дзеці чыталі вершы, спявалі, танцавалі. Было вельмі шумна і весела. Напрыканцы мерапрыемства ўсе удзельнікі атрымалі салодкія пачастункі.

Падзяліцца спасылкай:

Добавить комментарий