Карагод казак

/ 24 января, 2019

22 студзеня супрацоўнікі аддзела па абслугоўванні дзіцячага чытача Навагрудскай раённай бібліятэкі наведалі дзіцячы сад № 4. Падчас гучных чытанняў “Карагод казак” выхаванцы пазнаёміліся з новымі казкамі, з вялікай цікавасцю слухалі аповяд пра тое як ствараюцца і для чаго патрэбны кнігі, як правільна з імі звяртацца. Затым дзеці захоплена разглядалі прапанаваныя ім кнігі і адказвалі на пытанні віктарыны  «Па старонках любімых казак».

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью