ЛЯСНЫ КАРЭСПАНДЭНТ

/ 7 февраля, 2019

У аддзеле па абслугоўванні дзіцячага чытача  Навагрудскай раённай бібліятэкі прайшло мерапрыемства прысвечанае 125-годдзю з дня нараджэння пісьменніка-натураліста В. Біянкі. Падчас тэматычнай гутаркі ўдзельнікі гуртка “Прырода і фантазія” пры ЦТД і М г. Навагрудка пазнаёміліся з біяграфіяй пісьменніка. У ходзе гульнёвай праграмы “Лес цудаў” сустрэліся з дзіўнымі героямі апавяданняў В. Біянкі. На старонцы “Лясной газеты” Вып. 125 разгадалі загадкі пра жывёл. З дапамогай відэа-гульні “Незвычайны каляндар” дастойна прайшлі ўсе іспыты і выканалі цікавыя заданні. У чытальнай зале бібліятэкі экспанавалася кніжная выстава “Лясны карэспандэнт”.

 

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью

Оставить комментарий