Боль Афганістана ў радках кніг

/ 12 февраля, 2019

Інфармацыйная гадзіна  “Боль Афганістана ў радках кніг” прайшла 12 лютага ў аддзеле па абслугоўванні дзіцячага чытача, на якой прысутнічалі навучэнцы Навагрудскага сацыяльна-педагагічнага цэнтра. Дзеці пазнаёміліся з творамі мастацкай літаратуры пра падзеі афганскай вайны, даведаліся пра герояў-землякоў праз электронную прэзентацыю “З памяці сэрца. Афган 1979-1989 “ і праглядзелі дакументальную хроніку таго часу. Таксама скарысталі магчымасць папрысутнічаць на сустрэчы з воінам-афганцам, нашым земляком, Язэпавым Дзмітрыем Дзмітрыевічам, якая ладзілася ў зале раённай бібліятэкі.

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью