Новая, прыгожая, цікавая!

/ 21 февраля, 2019

Прэзентацыя кнігі «Прыгоды ката-летуценніка» вядомага нямецкага дзіцячага пісьменніка Вілі Майнка ў беларускім перакладзе стала для Навагрудка самай яркай падзеяй Дня роднай мовы. Каштоўна, што кнігу прэзентавала перакладчыца Раіса Крывальцэвіч, ураджэнка горада Навагрудка. Якраз гэта і стала галоўным сюрпрызам для дзяцей і кіраўнікоў дзіцячага чытання, прысутных на мерапрыемстве. Жывы дыялог з пісьменнніцай дапамог дзецям разабрацца ў сутнасці ката-летуценніка і навучыцца яго любові да ўсіх людзей і, галоўнае, ні ўякім разе не заахвочвацца самалюбствам.

Самым прыемным момантам мерапрыемства было ўручэнне кнгі ад аўтара-перакладчыка вучням 4 “А” класа сярэдняй школы №1, самым актыўным мовазнаўцам.

Усе вярталіся дамоў у добрым настроі, яшчэ доўга абмяркоўвалі тое, што пачулі падчас сустрэчы. І, канешне, было вялікае жаданне прачытаць прэзентаваную кнігу, перажыць разам з яе героямі розныя моманты іх жыцця.

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью